Home
entries friends calendar user info Previous Previous
Кася

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Спачатку я іх любіла за тое, што іх ніхто ня любіць, бо не пушысьцікі яны аж ніяк. Пасьля прыйшло ўсьведамленьне таго, якія яны прыгожыя, якія ў іх мужныя гарбаносыя профілі, якія яны вясёлыя... Яшчэ захапляе, што ў іх завышаны болевы парог...

45.46 КБ

P.S. Sharyk Liberation Front, просьба не турбавацца:)) Шарыку нішто не пагражае.

Tags: ,
Current Music: її крила якщо ближче не є крила...

Add to Memories
Tell a Friend
Забярыце мяне ў войска! 1,5 годзіка спакою! Хачу ў войска!!!!

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
Add to Memories
Tell a Friend
Тысячу гадоў нічога не шыла, апрэч наглядна-агітацыйнай прадукцыі патрыятычнага зьместу. Але хутка дзень народзінаў у Нэлі, якая натхняе мяне на сьветлыя думкі й лечыць душэўныя пакуты адным позіркам:) Для Нэлечкі атрымаўся такі вось анёльчык.

33.05 КБ

Tags: ,
Current Mood: ціха-ціха-ціха:)
Current Music: цішыня

Add to Memories
Tell a Friend
Гуляла па восеньскім парку, пасьля села ў аўтобус нумар 38, сіджу, слухаю плэер.

Тут да мяне падбягае аграменная белая сабака, памерам зь мядзьведзя, ставіць лапы на калені, маша хвастом і сьмяецца, як толькі самаедзкія лайкі й хаскі ўмеюць, загадкава так усьміхаецца:)

Запытваюся - чый пёс? Людзі адказваюць - ён зайшоў адзін на прыпынку. Я разумею, што пёс згубіўся, паглядзела на нашыйніку - каардынатаў гаспадароў няма. Бяру пса, выводжу з аўтобуса, думаю - вернемся-ка мы зь ім на той прыпынак, дзе ён зайшоў, і пашукаем гаспадара. А зьвер малады й вясёлы, скача, слухацца ня хоча - бо я ж яму ніхто:)) Прывязала да нашыйніку свой шалік, вяду мядзьведзя, бачу - бягуць насустрач хлопец з дзяўчынаю, з крыкамі, ура, Вы яго знайшлі!!!!

Аказалася, пёс любіць катацца ў грамадзкім транспарце й часьцяком уцякае падчас прагулак:))) Такі вясёлы белы пёс, такі харошы восеньскі дзень, такі вось хэппі-энд:))

А вось прыкладна так зьвер выглядаў:

62.74 КБ

Tags: ,
Current Mood: happy
Current Music: ...най буде ватра, як буде гілля...

Add to Memories
Tell a Friend
Чамусьці ўсе мужчыны ўпэўненыя, што ўсе да адной барышні любяць шакалад.

Размова:
***
- Што табе прывезьці?
- Ды нічога, не турбуйся.
- Ну як нічога, можа, хоць шакаладу?
- Ды я ж не люблю шакалад.
- (пасьля паўзы) Гоніш.
***
А знаёмыя з чалавекам тры гады амаль:)

Tags: ,
Current Music: у суседзяў рэмонт

Add to Memories
Tell a Friend
Бля чаму людзі хлусяць пастаянна, я больш не магу гэта трываць.

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
У мяне сёньня быў мега-стрэс!!!! Я перакладала на літаратурным фэсьце European Borderlands!!!! О ужос! Сядзіш на подыюме за сталом, з мікрафонам, і ўсе на цябе глядзяць. А пасьля на фуршэце падыходзяць нейкія незнаёмыя людзі й кажуць, што бачылі цябе на масавых акцыях і захапляюцца тваёй мужнасьцю. Жэсьць які стрэс быў, во.

Tags: ,
Current Music: а у меня портфель в руке....

Add to Memories
Tell a Friend
Як я не люблю, калі госьці лезуць да маёй коткі, гэта словамі не перадаць! Ну ня любіць яна людзей, ня любіць, і мне гэта падабаецца. Навошта заганяць чужую (!)жывёлу ў кут у спробах яе пагладзіць, а яна шыпіць і фыркае, і як мне стрымацца й не паслаць такога госьця куды падалей? Навошта так цяжка выпрабоўваць маю гасьціннасьць? Карацей, Шарык - жывёла свабодалюбівая, калі да каго падыйдзе, то толькі з уласнага жаданьня, бяз гвалту.

ONLY SHARYK!!!!!




Шарык сьпіць.

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
Шота апатыя ў мяне.

Tags:
Current Music: Spice Girls - Wannabe

profile
Кася
User: [info]halickaja
Name: Кася
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize